Знайсці
13.09.2016 / 19:314РусŁacБел

МАК пазбавіў расійскіх спартсменаў двух медалёў Алімпіяды ў Пекіне

Міжнародны алімпійскі камітэт скасаваў вынікі выступленняў чатырох расійскіх спартсменаў, абвінавачаных ва ўжыванні допінгу на Алімпійскіх гульнях у 2008 і 2012 гадах, і пазбавіў алімпійскую зборную краіны яшчэ двух медалёў.

Як паведамляе прэс-служба МАК, былі ануляваныя вынікі лёгкаатлетаў Інгі Абітавай і Дзяніса Аляксеева на Гульнях у Пекіне і велагоншчыцы Кацярыны Гнідзенка на Алімпіядзе ў Лондане.

Расійская дзідакідальніца Марыя Абакумава, у адпаведнасці з рашэннем МАК, пазбаўленая сярэбранага медаля Гульняў-2008 у Пекіне.

З-за станоўчага допінг-тэсту ў Дзяніса Аляксеева расійская алімпійская зборная таксама пазбавілася бронзы лёгкаатлетаў у эстафеце 4х400 метраў на Гульнях у Пекіне.

Арганізацыя прыняла такое рашэнне пасля пераправеркі пробаў, у якіх было выяўлена забароненае рэчыва турынабол.

bbc.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031