Знайсці
11.09.2016 / 14:17РусŁacБел

ЦВК: На 12.00 на парламенцкіх выбарах прагаласавала 42,3% выбаршчыкаў

Паводле звестак ЦВК, на 12.00 яўка выбаршчыкаў на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў склала 42,3% (з улікам датэрміновага галасавання).

У Брэсцкай вобласці прагаласавала 38% выбаршчыкаў, Віцебскай - 48,27%, Гомельскай - 47,74%, Гродзенскай - 43,92%, Мінскай - 41,59%, Магілёўскай - 47,14%, Мінску - 33,48%, за межамі Беларусі - 39,38%.

За пяць дзён датэрміновага галасавання, 6—10 верасня, выбарчыя ўчасткі наведалі 31,29% выбаршчыкаў, або 2 млн 183 тыс. 142 чалавекі. У першы дзень датэрміновага галасавання прагаласавалі 3,92% выбаршчыкаў, за два дні - 9,63%, за тры дні - 16,71%, за чатыры дні - 24,31%.

На 10.00 яўка, згодна з ЦВК, склала 34,38%.

Сёння - асноўны дзень галасавання. Выбарчыя ўчасткі будуць працаваць да 20.00.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера