Знайсці
11.09.2016 / 14:00РусŁacБел

У Баранавічах назіральнікі за выбарамі звярнуліся ў Следчы камітэт і пракуратуру

Назіральнікі Сяргей Гоўша і Мікалай Чарнавус-старэйшы ўпэўненыя, што звесткі аб колькасці людзей, якія датэрмінова прагаласавалі на адным з участкаў горада, завышаныя амаль утрая.

Як распавёў Intex-press Сяргей Гоўша, назіральнік ад Беларускага Хельсінскага камітэта, 10 верасня ён звярнуўся ў Следчы камітэт з заявай аб тым, што на выбарчым участку №8 (сярэдняя школа №15) Баранавіцкай-Усходняй акругі №6 вынікі першых чатырох дзён датэрміновага галасавання па дадзеных участковай камісіі і назіральнікаў істотна адрозніваюцца.

— Згодна з падлікам назіральніка, у першы дзень прагаласавалі датэрмінова 30 чалавек, у другі — 44, у трэці — 67, у чацвёрты - 72, усяго — 213 чалавек, — кажа Сяргей Гоўша. — Паводле звестак участковай камісіі, за чатыры дні прагаласаваў 561 чалавек, або ў 2,6 раза больш.

Мікалай Чарнавус-старэйшы, які назірае за хадой галасавання на гэтым участку, кажа, што паведаміў пра сітуацыю ў ЦВК і пракуратуру, а таксама назіральнікам ад АБСЕ.

intex-press.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера