Знайсці
09.09.2016 / 12:297РусŁacБел

У Віцебскай вобласці ў кювет зваліўся вайсковы самалёт ФОТАФАКТ

У Аршанскім раёне самалёт пры перавозцы з'ехаў у кювет.

Фота ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама

«Вайсковы самалёт перавозілі без крылаў на жорсткай счэпцы ў аэрадром Кукавячына. Машына ДАІ суправаджала негабарытны груз ад мяжы Мінскай і Віцебскай абласцей. На 135-м км трасы М8 лопнуў стопар счэпкі, у выніку чаго самалёт з'ехаў у кювет», - растлумачылі ў ДАІ.

Пры здарэнні ніхто не пацярпеў, рух па трасе ўскладнены не быў. Пасля таго як да месца падзей даставяць кран, самалёт будзе узняты і працягне свой шлях да аэрадрома.

Як паведамляе »Інтэкс-Прэс», у сацыяльных сетках здымак самалёта з такім жа нумарам «38» з'явіўся раніцай 8 верасня. СУ-27 везлі па вуліцы Войкава ў Ваенным гарадку ў Баранавічах.

vk.com

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031