Знайсці
06.09.2016 / 12:225РусŁacБел

Парашэнка: Закрыццё расійскіх рынкаў каштавала Украіне 15 млрд даляраў

Украіна згубіла не менш чым 15 млрд даляраў з-за закрыцця расійскіх рынкаў. Пра гэта ў ходзе свайго штогадовага паслання да Рады заявіў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка.

Twitter Пятра Парашэнкі

Паводле яго слоў, доля РФ ва ўкраінскім экспарце складае толькі 9% з наступнай тэндэнцыяй да зніжэння.

«Вам неабходна працаваць над стварэннем рынку зямлі ва Украіне, але з усімі магчымымі засцерагальнікамі ад любых негатыўных наступстваў. Не менш інтэнсіўна, чым інвестыцыі ў Украіну, мы павінны шукаць і рынкі збыту для ўкраінскіх тавараў. Акрамя вайсковага ўмяшання Расія ажыццяўляе, безумоўна, і эканамічную агрэсію супраць нашай краіны. у пачатку дзесяцігоддзя амаль траціна ўкраінскага экспарту ішла на расійскі рынак. Атака Крамля пачалася яшчэ да Майдану. Былі абмежаванні, якія прывялі да падзення ўкраінскага экспарту ў 2013 годзе ў РФ на 15%. у 2015 годзе экспарт у РФ скараціўся ў палову. Гэта яшчэ не дно, зніжэнне працягваецца і цяпер, мінус 34% за першае паўгоддзе», — сказаў ён.

112.ua

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера