Знайсці
06.09.2016 / 06:27РусŁacБел

Лукашэнка зацвердзіў асноўныя напрамкі горадабудаўнічай палітыкі на 2016-2020 гады

Асноўныя напрамкі дзяржаўнай горадабудаўнічай палітыкі на 2016-2020 гады зацверджаны ў Беларусі. Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 5 верасня, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Асноўнымі напрамкамі горадабудаўнічай палітыкі краіны на бягучую пяцігодку вызначаны збалансаванае развіццё рэгіёнаў і населеных пунктаў на аснове захавання і ўмацавання ўстойлівых форм рассялення; комплекснае развіццё асяроддзя жыццядзейнасці насельніцтва і забеспячэнне экалагічнай бяспекі; удасканаленне сістэмы рэгіянальных і гарадскіх транспартных камунікацый, мадэрнізацыя інжынернай інфраструктуры населеных пунктаў; гарманічнае развіццё архітэктурна-планіровачнай структуры населеных пунктаў з улікам захавання і рацыянальнага выкарыстання гісторыка-культурнай спадчыны.

Вырашэнне гэтых задач дасць магчымасць у 2016-2020 гадах забяспечыць комплекснае развіццё рэгіёнаў і населеных пунктаў Беларусі, стварыць дадатковыя ўмовы для павелічэння аб'ёмаў жыллёвага будаўніцтва і арганізацыі рабочых месц, павысіць эфектыўнасць выкарыстання гарадскіх тэрыторый.

У выніку прыняцця мер па рэалізацыі гэтых напрамкаў будуць створаны новыя турыстычныя брэнды, аб'екты аздараўлення, турызму і адпачынку. Акрамя таго, павялічыцца доля альтэрнатыўных крыніц энергіі ў агульнай сістэме энергазабеспячэння, а таксама доля выкарыстання другасных рэсурсаў у вытворчасці прадукцыі.-

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера