Знайсці
06.09.2016 / 06:1412РусŁacБел

На Корсіцы бацькі не дазволілі мусульманкам у хіджабах увайсці ў дзіцячы сад

На Корсіцы пяцярым мусульманкам у хіджабе не далі ўвайсці ў будынак дзіцячага сада з-за іх адзення, паведамляюць мясцовыя СМІ.

AFP

Па дадзеных мясцовых газет, дарогу ў дзіцячы сад у горадзе Баніфача мусульманкам, дзеці якіх наведваюць дашкольную ўстанову, заступілі іншыя бацькі. Крыху пазней, каб прадухіліць развіццё канфлікту, умяшалася мясцовая паліцыя.

Па словах бацькоў, якія не пусцілі жанчын у хіджабах у дзіцячы сад, яны абураныя тым, што іх дзецям не дазваляюць насіць нацельныя крыжыкі, у той час як у дзіцячы сад бесперашкодна прыходзяць жанчыны ў хіджабе.

Паводле законаў Францыі, дзецям і выкладчыкам у школах забаронена насіць рэлігійныя сімвалы і аддзенне, якія дэманструе іх рэлігійную прыналежнасць. Аднак гэтая забарона не распаўсюджваецца на бацькоў, што прыходзяць у школу.

На поўдні Францыі пасля нападу ў Ніцы, ахвярамі якога сталі 86 чалавек, назіраецца рост напружанасці ў адносінах мясцовых жыхароў і прадстаўнікоў мусульманскіх абшчын.

Бі-бі-сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера