Знайсці
05.09.2016 / 06:264РусŁacБел

Сёння абвесцяць рашэнне паводле пазову Антона Матолькі да БТ

Рашэнне паводле пазову блогера і фатографа Антона Матолькі да Белдзяржтэлерадыёкампаніі суд вынесе ў панядзелак.

Нагадаем, што 2 верасня адбылося чарговае судовае паседжанне па гэтай справе. Матолька сцвярджае, што БТ выкарыстала яго здымкі з сеціва без дазволу і патрабуе грашовай кампенсацыі ў 1 капейку. Кампенсацыю ён гатовы атрымаць на картку.

Прадстаўнікі БТ заяўляюць, што забароны на выкарыстанне здымкаў не было, да таго ж, паўночнае ззянне, якое засняў фатограф, — гэта «з’ява сацыяльнага характару», а самі здымкі не з’яўляюцца мастацкім творам.

Антон Матолька абураны, што пасля выкарыстання гэтых здымкаў яго называюць фатаграфам, які аддае фота на БТ і з-за гэтага ён атрымаў моцны стрэс.

Фотаздымкі паўночнага ззяння Матолькі зрабіў сёлета ў сакавіку. Пазней з яго дазволу іх размясціў партал TUT.by, а затым — іншыя СМІ, у тым ліку БТ, якое не прасіла ў аўтара дазволу.

Еўрарадыё

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера