Знайсці
01.09.2016 / 17:204РусŁacБел

Ракета Falcon 9 выбухнула на стартавым комплексе ў Фларыдзе

Амерыканская ракета-носьбіт Falcon 9 прыватнай кампаніі SpaceX выбухнула падчас тэставага запуску на мысе Канаверал у штаце Фларыда.

NASA

Пакуль невядома, ці пацярпеў хто-небудзь пры выбуху. Прычыны інцыдэнту таксама яшчэ не выяўленыя.

Паводле дадзеных СМІ, SpaceX тэставала ракету, якая павінна была ў суботу даставіць на арбіту ізраільскі спадарожнік сувязі.

Над касмадромам падымаюцца клубы дыму. Выбух адчуваўся ў дамах у некалькіх кіламетрах ад месца інцыдэнту.

Кампанія Space Exploration Technologies (SpaceX) належыць каліфарнійскаму прадпрымальніку Ілану Маску. Ракета Falcon 9 праектавалася як шматразовая.

Кампаніі ўжо чатыры разы ўдалося паспяхова пасадзіць першую ступень ракеты на платформу ў акіяне. Вяртанне першай ступені на Зямлю павінна істотна патанніць працэс запуску касмічных апаратаў.

Ракеты Falcon 9 рэгулярна выкарыстоўваюцца для дастаўкі грузаў на Міжнародную касмічную станцыю.

bbc.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031