Знайсці
01.09.2016 / 14:06РусŁacБел

Пасольства Ізраіля: Новы пасол у Беларусі будзе прызначаны не раней за лістапад

Новы пасол Ізраіля ў Беларусі будзе прызначаны не раней за лістапад, паведамілі БелаПАН у ізраільскім пасольстве. «Новы пасол пакуль не прызначаны, і, хутчэй за ўсё, варта чакаць прызначэння ўжо не раней за лістапад», — сказала прадстаўнік дыпмісіі.

Раней чакалася, што новы пасол прыбудзе ў Мінск да канца лета — пра гэта паведаміла журналістам у красавіку часовы павераны ў справах Ізраіля ў Беларусі Юлія Рачынскі-Співакоў. Паводле яе слоў, яшчэ ў красавіку кандыдатура новага пасла ў Беларусі знаходзілася на разглядзе ізраільскага ўрада.

Нагадаем, у 2015 годзе прэм'ер-міністр Біньямін Нетаньяху прапанаваў у сувязі са скарачэннем выдаткаў ліквідаваць сем дыпламатычных прадстаўніцтваў Ізраіля, у тым ліку ў Беларусі. Урад гэтую ініцыятыву падтрымаў.

У пачатку 2016 года беларускае МЗС паведаміла, што ў адказ на закрыццё пасольства Ізраіля ў Мінску Беларусь закрые сваё пасольства ў Тэль-Авіве, як гэта прадугледжана «звычайнай дыпламатычнай практыкай». Пры гэтым адзначалася, што «ізраільскі бок робіць памылку, ігнаруючы той факт, што дзве краіны звязваюць лёс дзясяткаў тысяч людзей, для якіх Ізраіль і Беларусь з'яўляюцца блізкімі і роднымі краінамі, а таксама ў цэлым пазітыўную дынаміку двухбаковых адносін у розных сферах».

У сакавіку ізраільскі МЗС абвясціў аб рашэнні захаваць прысутнасць сваёй дыпмісіі ў Беларусі ў ранейшым фармаце. У адказ на гэта беларускі бок паведаміў, што пасольства Беларусі ў Ізраілі таксама працягне сваю працу.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031