Знайсці
31.08.2016 / 11:32РусŁacБел

У Мінску маршрутка ўрэзалася ў слуп, пацярпелі шэсць чалавек

У Мінску маршрутнае таксі ўрэзалася ў слуп, у выніку чаго пацярпелі шэсць чалавек.

Як паведаміла старшы інспектар аддзела агітацыі і прапаганды АДАІ Партызанскага раёна сталіцы Кацярына Шкабінская, аварыя здарылася прыблізна ў 9.00 31 жніўня на вуліцы Солтыса ў раёне тралейбуснага парка № 5. Мікрааўтобус з пасажырамі сутыкнуўся з аўтамабілем «Рэно», які разварочваўся на скрыжаванні. Ад удару маршрутку адкінула, і яна ўрэзалася ў слуп.

На месца аварыі прыбылі медыкі. Паводле інфармацыі ДАІ, пацярпелі шасцёра пасажыраў. «Там ёсць і лёгкія цялесныя пашкоджанні. Згодна з інфармацыяй на гэты момант, у бальніцу нікога не дастаўлялі», — адзначыла старшы інспектар.

Па факце ДТЗ сталічная ДАІ праводзіць праверку, удакладняюцца акалічнасці здарэння.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера