Знайсці
31.08.2016 / 07:301РусŁacБел

У мінскіх школах сёння пройдуць урачыстыя лінейкі

У мінскіх школах сёння, 31 жніўня пройдуць урачыстыя лінейкі з нагоды пачатку новага навучальнага года. Па традыцыі, для вучняў прагучыць першы званок. Уласна заняткі ў сталічных школах распачнуцца заўтра, 1 верасня з тэматычных урокаў «Нам свет завешчана берагчы».

Усяго ў 2016-2017 навучальным годзе ў горадзе будзе працаваць 241 установа агульнай сярэдняй адукацыі: у тым ліку 50 гімназій, 2 ліцэя і 176 сярэдніх школ. Таксама ў сталіцы дзейнічае кадэцкае вучылішча, гімназія-ліцэй, 5 пачатковых школ, 5 пачатковых школ-дзіцячых садкоў, і адна санаторная школа-інтэрнат.

Па папярэдніх падліках, на вучобу адправяцца больш за 185 тысяч дзяцей і падлеткаў (летась гэтая лічба была на 8 тысяч меншай). З іх прыкладна 23 тысячы — першакласнікі, для якіх створаць 800 класаў.

Еўрарадыё

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031