Дарагоўля мяса ў Беларусі выклікае кантрабанду
Брэсцкія памежнікі прадухілілі незаконную спробу перамяшчэння вялікай партыі мяса буйной рагатай жывёлы праз беларуска-ўкраінскую мяжу, паведамілі БелТА ў прэс-службе Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі.
Фота: Дзяржпагранкамітэт Беларусі
Ноччу 28 жніўня нарад заўважыў два аўтамабілі, якія рухаліся ад дзяржмяжы ўглыб беларускай тэрыторыі. Падчас пераследу памежнікі вымушаны былі выкарыстаць табельную зброю для спынення транспартных сродкаў парушальнікаў, бо яны, ігнаруючы патрабаванні, спрабавалі збегчы. Далёка з'ехаць на прабітых колах кантрабандыстам не ўдалося.
Як высветлілася, у аўтамабілях двое жыхароў Маларыты перавозілі 44 тушы буйной рагатай жывёлы. Мужчыны затрыманыя, праводзіцца разбіральніцтва.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Крым атакавалі ракетамі ATACMS
 1
Магілу Прыгожына залілі бетонам
 6
Што за незвычайныя магілы рабілі на Палессі?
 2
Усевалад Сцебурака. Пасля. Верш
 3
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера