СМІ: Інфармацыя пра смерць Карымава не пацвярджаецца
AP
Расійскія агенцтвы са спасылкай на крыніцы ў апараце прэзідэнта Узбекістана абверглі інфармацыю, якая з'явілася раней, пра смерць прэзідэнта краіны Іслама Карымава. Ніякіх афіцыйных заяў уладаў Узбекістана з гэтай нагоды не паступала.
«Яго стан медыкі ацэньваюць як стабільны», - сказала крыніца агенцтва Інтэрфакс. Такую ж ацэнку стану здароўя Карымава дала крыніца расійскага дзяржаўнага агенцтва РІА Навіны.
Агенцтва не прыводзяць імёны сваіх суразмоўцаў.
Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў не пацвердзіў інфармацыю пра смерць Карымава выданню Life.ru.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У тыктоку вірусіцца хіт 80-х — вы дакладна яго ведаеце
 2
У Беларусі прадукты будуць маркіраваць па-новаму
 1
Прапагандыстка Лебедзева: Апанентаў трэба знішчаць. Сінія дупы павінны падацца ім проста казкай
 17
У Слоніме таксіст зрабіў заўвагу неахайным пасажырам. Тыя ў кішэню за словам не палезлі — і пачаліся «прыгоды»
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера