Знайсці
29.08.2016 / 12:264РусŁacБел

Лукашэнка: Беларусь і Кітай сталі стратэгічнымі партнёрамі і працягваюць рухацца далей

Беларусь і Кітай сталі стратэгічнымі партнёрамі і прадаўжаюць рухацца далей. Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з дэлегацыяй Народнага ўрада правінцыі Хунань (КНР) на чале з мэрам урада цэнтральнага горада Чанша Ху Хэнхуа і прэзідэнтам кампаніі Zoomlion Чжань Чуньсінем.

«Нашы краіны і народы звязваюць шчырая дружба і плённае супрацоўніцтва ў розных сферах дзейнасці. За 25 гадоў з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Кітаем пройдзены вялікі шлях насустрач адзін аднаму. Паміж намі няма закрытых тэм. Мы сталі стратэгічнымі партнёрамі і прадаўжаем рухацца далей», — заявіў ён.

Паводле яго слоў, вялікую ролю ў гэтым працэсе адыгрываюць цесныя міжрэгіянальныя сувязі, што пацвярджаецца прыбыццём дэлегацыі з правінцыі Хунань у Беларусь.

«Ваш цяперашні візіт мае асаблівы характар. Ён праходзіць напярэдадні запланаванай на верасень нашай сустрэчы на вышэйшым узроўні са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Гэтыя перагаворы павінны пакласці пачатак якасна новаму этапу кітайска-беларускага партнёрства — рэалізацыі поўнамаштабных інвестыцыйных праектаў. Не сумняваюся, што гэта спрыяльна паўплывае на работу дзелавых колаў правінцыі Хунань і рэгіёнаў Беларусі», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031