Знайсці
29.08.2016 / 11:3013РусŁacБел

У ДАІ Мінска прызначылі новага начальніка

На месца Дзмітрыя Карзюка, які займаў пасаду начальніка ДАІ Мінска апошнія 8 гадоў, а затым пайшоў на павышэнне, прызначаны палкоўнік Вадзім Гаркун.

Вадзім Мікалаевіч Гаркун прызначаны начальнікам сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі загадам міністра ўнутраных спраў 25 жніўня. Сёння ён прадстаўлены асабоваму складу ДАІ Мінска.

***

Палкоўнік Вадзім Гаркун нарадзіўся ў 1974 годзе ў Мінску. У 1996 г. скончыў аўтатрактарны факультэт Беларускай нацыянальнай політэхнічнай акадэміі па спецыяльнасці «інжынер па арганізацыі дарожнага руху». У 1996 г. прыняты інжынерам па арганізацыі дарожнага руху ў ДАІ Заводскага раёна. У розны час займаў пасады камандзіра ўзвода ДАІ Цэнтральнага раёна, камандзіра ўзвода спецпадраздзялення ДАІ Мінска, начальніка спецпадраздзялення ДАІ Мінска. З 2008 года - намеснік начальніка ДАІ Мінска. З 2014 года - намеснік начальніка УДАІ МУС Беларусі.

news.tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031