Знайсці
29.08.2016 / 10:211РусŁacБел

Фермер, якога так хваліў Лукашэнка, трапіў у «чорны спіс» падаткавікоў

Сярод прадпрыемстваў Мінскай вобласці, якія дапусцілі запазычанасць перад бюджэтам, аказалася фермерская гаспадарка «Цнянскія экапрадукты» Уладзіміра Адамовіча. У «чорны спіс» кампанія патрапіла праз некалькі дзён пасля візіту ў яе прэзідэнта.

Нагадаем, у самым канцы ліпеня «Цнянскія экапрадукты», які стварыў і развівае ў Лагойскім раёне вядомы бізнэсмен-фармацэўт Уладзімір Адамовіч, наведаў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнту ў фермера спадабалася.

«Калі няма кіраўніка — ніколі не будзе гаспадаркі, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Дайце мне сотню рэвалюцыянераў — і мы перавернем Беларусь. Ёсць нармальныя людзі, і ім трэба аддаваць зямлю».

«У нас ёсць добрыя фермеры, якія сябе зарэкамендавалі. Хочуць — аддайце лепш ім. І не спяшаецеся аддаваць замежнікам. А калі аддаяце, то жалезабетонна пад умовы. Сяло ў нас выходзіць на нармальны ўзровень развіцця. Не страцьце кіравання ў сельскай гаспадарцы», — адзначыў падчас наведвання «Цнянскіх экапрадуктаў» Аляксандр Лукашэнка.

На 1 жніўня, аднак, фермерская гаспадарка Уладзіміра Адамовіча аказалася ў спісе суб'ектаў гаспадарання Мінскай вобласці, якія маюць запазычанасць перад бюджэтам. У Міністэрстве па падатках і зборах не каментуюць прычыны ўключэння гаспадаркі ў спіс і памер магчымай запазычанасці.

Сярод даўжнікоў на 1 жніўня гэтага года (у адрозненне ад «Цнянскіх экапрадуктаў» — на працягу даволі працяглага часу) фігуруе яшчэ адна знакавая гаспадарка з прыватным капіталам. Гэта — першы досвед замежных інвестыцый у беларускім агракомплексе «Штоц Агра-Сэрвіс» у Смалявіцкім раёне. Яго ўладальнікамі з'яўляюцца немцы Лорэнц-Петэр Штоц і Вальтраўд Шустак, якія набылі ў пачатку 2000-х гадоў мясцовыя калгасы «Ленінскі шлях» і «Пекалін».

На працягу некалькіх месяцаў у «чорны спіс» трапляе вядомая будаўнічая кампанія «Маналіт Груп» Мікалая і Аляксея Ермашовых. У ім яна суседнічае з былым праектам банкіра Мікалая Лагуна і Прэзідэнцкага спартыўнага круба «Гольф Клуб». Афіляваная з «Маналіт Груп» структура Ермашовых «Зялёная гавань» па ўказе прэзідэнта будзе дабудоўваць і гольф-клуб, і катэджны пасёлак пры ім на плошчы 380 гектараў. На гэта Ермашовым адведзены тэрмін да 2030 года.

Сярод вядомых даўжнікоў, якія фігуравалі ў «чорным спісе» па Міншчыне на пачатак жніўня, знаходзяцца кампаніі «Белінтэртранс» Вячаслава Доўнара, «ОБКстандарт» зяця экс-прэм'ера Сідорскага Юрыя Маркавіча, «Гандлёвы свет Кальцо» збеглага дэвелапера Юрыя Авяр'янава, «Іўкон», «Піваварная кампанія «Бівер», Салігорскі завод тэхналагічнага абсталявання, акцыянеры якога цяпер масава распрадаюць свае акцыі.

ej.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031