Знайсці
26.08.2016 / 16:4814РусŁacБел

У маладзечанскім парку ездзіў вагончык з камуністычнай сімволікай, але пасля званка дырэктару «яе знесла ветрам»

У парку Перамогі ў Маладзечне ёсць такі атракцыён — адкрыты вагончык, на якім можна пракаціцца. У цёплае надвор’е забава досыць папулярная сярод бацькоў з маленькімі дзецьмі, для якіх гэта пэўная экзотыка.

На трактары «Беларус», які возіць гэты вагончык, замацаваныя некалькі чырвоных сцяжкоў, на якіх змешчаны георгіеўская стужка, серп і молат.

Як пракаментаваў дырэктар парку Аляксандр Фалей, змясціць гэтыя сцяжкі кіроўца вырашыў самастойна. Маўляў, іх прадавалі ў кнігарні напярэдадні 9 мая, з гэтай нагоды і прымацаваў. Праўда, пасля гэтага тры месяцы ўжо прайшло, але сцяжкі ўсё яшчэ віселі.

— Гэта ж не забароненая сімволіка, не свастыка, — тлумачыць Аляксандр Фалей. — З ёй нашы бацькі і дзяды вызвалялі Радзіму, яе можна ўбачыць на парадах 9 мая. Ды і я нарадзіўся ў СССР, якога цяпер не існуе. Хаця я не прыхільнік КПСС, былі памылкі. Ні ў якія палітычныя партыі не ўваходжу.

Як дадаў дырэктар парку, цяпер сцяжкоў няма. Па словах кіроўцы, іх знесла ветрам.

НР

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031