Знайсці
23.08.2016 / 21:32РусŁacБел

Фестываль культур у Ракаве — 27 жніўня

Сёлетні Фестываль культур у Ракаве пад Мінскам адбудзецца 27 жніўня. У праграме: выступленні гуртоў з Польшчы і Беларусі, прэзентацыя польскай і беларускай кухні, выставы артыстаў і кірмаш рамесных вырабаў.

Мэта фестывалю ў Ракаве — прэзентацыя польскай і беларускай культур. Ракаў — гэта невялікае мястэчка ў 32 км на захад ад Мінска. У міжваенны перыяд побач з ім праходзіла польска-савецкая мяжа. Мястэчка апісаў Сяргей Пясецкі ў кнізе «Каханак Вялікай Мядзведзіцы». Падчас Фестывалю будуць прадстаўлены тэатралізаваныя сцэнкі па матывах прозы Пясецкага. Можна будзе таксама прайcці апісанай пісьменнікам дарогай кантрабандыстаў і паўдзельнічаць у пошуках схаваных скарбаў.

minsk.msz.gov.pl

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031