Знайсці
21.08.2016 / 16:15РусŁacБел

Эрдаган: тэракт на вяселлі ў Газіянтэпе здзейсніў смяротнік 12-14 гадоў

Тэракт на вяселлі ў турэцкай правінцыі Газіянтэп ажыццявіў верагодны член «Ісламскай дзяржавы», падлетак ва ўзросце ад 12 да 14 гадоў.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган, паведамляе агенцтва Anadolu.

Акрамя таго, Эрдаган паведаміў, што колькасць загінулых у тэракце вырасла да 51 чалавека. СМІ паведамляюць, што сярод загінулых і жаніх з нявестай.

«Цяпер мы маем 69 параненых. Стан 17 з іх вельмі цяжкі», — паведаміў прэзідэнт Турцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031