У Кітаі збудавалі самы вялікі ў свеце шкляны мост
Самы высокі і самы доўгі шкляны мост адкрыўся ў кітайскім нацыянальным парку ў горадзе Чжанцзяцзе, паведамляе CCTV.
Мост размешчаны на вышыні 430 метраў над зямлёй і зроблены з 99 трохслаёвых шкляных панэляў, а яго даўжыня складае каля 300 метраў. Шырыня моста складае шэсць метраў. Мост злучае два краі каньёна.
Будаўніцтва моста пачалося ў снежні 2015 года і каштавала 3,4 мільёна долараў ЗША.
З меркаванняў бяспекі наведванне моста абмежавана васьмю тысячамі чалавек у дзень. Раней у якасці тэсту па мосце праехаўся пазадарожнік Volvo XC90.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Сілоўня, мацоўня ці качалка? Мовазнаўцы далі адказ
 11
Ціханоўская сустрэлася з кіраўніком НАТА
 15
Патрыярх Кірыл пажадаў Пуціну кіраваць яшчэ 76 гадоў
 7
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера