Знайсці
18.08.2016 / 17:3711РусŁacБел

Ніякіх чужых баз, «Патрыятычны акт» і ўмацаванне арміі — эксперты распрацавалі рэкамендацыі для беларускіх уладаў

Беларускі Цэнтр стратэгічных і замежнапалітычных даследванняў апублікаваў даклад «Беларусь у кантэксце супрацьстаяння Расія—НАТА», у якім назваў найважнейшай задачай беларускіх уладаў пазбягаць уцягвання Мінска ў замежнапалітычныя авантуры Крамля.

Фота з архіва 103-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады.

«Расійскі бок робіць незвычайныя крокі па нарошчванні вайсковай прысутнасці на заходнім і паўднёва-заходнім кірунках для супрацьстаяння з НАТА, якія ў тым ліку ствараюць рызыку для суверэнітэту, незалежнасці і нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў дакладзе.

Масква плануе выкарыстаць і тэрыторыю Беларусі для стварэння звычайнай ваеннай і гібрыднай пагрозы для заходніх краін і Украіны, адзначаюць аўтары даклада Юры Царык і Арсень Сівіцкі.

У сувязі з гэтым Мінску варта працягваць сваю шматвектарную замежную палітыку, захоўваючы ўдзел у інтэграцыйных ініцыятывах з удзелам Масквы, але адначасова нармалізуючы сувязі з ЕС і ЗША, а таксама развіваючы партнёрства з Кітаем і супрацоўніцтва з Украінай.

Варта працягваць мадэрнізацыю Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, рыхтавацца да абароны незалежнасці ў выпадку канвенцыйнай ці гібрыднай агрэсіі з любога боку.

У той жа час, лічаць эксперты, варта ў заканадаўстве замацаваць прынцып адмовы ад размяшчэння замежных вайсковых баз, забараніць зварот да любой замежнай дзяржавы па ўзброеную дапамогу «для садзейнічання аднаўленню канстытуцыйнага парадку», а таксама распрацаваць так званы «Патрыятычны акт».

Паводле меркавання аўтараў, дакумент, у якім фіксуецца дзяржаўная незалежнасць як найвышэйшая каштоўнасць, павінен падпісвацца ўсімі дзяржаўнымі служачымі, вайскоўцамі і супрацоўнікамі дзяржаўных арганізацый.

Аляксандр Гелагаеў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031