Знайсці
17.08.2016 / 23:551РусŁacБел

Майкл Фэлпс стаў героем мемаў праз панурую грымасу

Плывец Майкл Фэлпс запомніўся не толькі сваімі ўдалымі выступленнямі ў Рыа, але і суворым выразам твару, які інтэрнэт-карыстальнікі ператварылі ў мем. Пазней ён патлумачыў, што ж яго так раззлавала.

Суворы Фэлпс патрапіў у аб'ектывы камер яшчэ 9 жніўня, калі чакаў старту перад адным з заплываў. Амерыканец настолькі змрочна паглядзеў на паўднёваафрыканскага плыўца Чада ле Кло, што кадр пераўтварылі ў мноства мемаў і фотажаб.

«У маёй галаве проста іграла музыка. Я думаў пра сваё, вакол плёскалася вада, я быў у сваёй стыхіі, — распавёў ён выданню Today. — Я не хацеў нападаць на яго, не хацеў глядзець на яго са злосцю».

Праўда, інтэрнэт-карыстальнікаў ужо наўрад ці атрымаецца стрымаць.

Майкл Фэлпс з'яўляецца ўладальнікам 23 алімпійскіх залатых медалёў (дзевяць з іх прыйшліся на эстафеты). 12 жніўня ён перамог на дыстанцыі 200 метраў комплексным плаваннем, атрымаў свой 13-ы індывідуальны медаль і пабіў рэкорд найвялікшага спартсмена старажытнага свету — Леаніда Радоскага, у якога алімпійскіх медалёў было дванаццаць.

Цяпер Фэлпс — адзіны ў гісторыі спорту 23-разовы алімпійскі чэмпіён і 26-разовы чэмпіён свету ў 50-метровым басейне.

42.tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031