Знайсці
15.08.2016 / 22:36РусŁacБел

У Брэсце ля абласной радзільні ўсталявалі святлодыёдны экран для віншаванняў мам

У Брэсце ля абласной радзільні ўсталявалі шырокафарматны святлодыёдны відэаэкран для віншаванняў мам. 

Рэалізавала праект брэсцкая кампанія «Бэбі media», піша БелаПАН.

Як паведаміла дырэктар кампаніі Ганна Кравякова, экран памерам 3х5 метраў размешчаны насупраць палат радзільні. Пакуль ён працуе ў тэставым рэжыме. Дзякуючы такому экрану бацькі і сваякі атрымаюць яшчэ адну магчымасць выказаць свае пачуцці і павіншаваць блізкага чалавека з нараджэннем дзіця.

«Неабходна будзе звярнуцца да нас і выбраць шаблон відэароліка, на аснове якога спецыялісты зробяць віншаванне. Яно будзе транслявацца на экране ля радзільні кожныя пяць хвілін на працягу дня. Кошт такой паслугі — ад 30 рублёў», — сказала Кравякова.

Паводле яе слоў, такі экран ля радзільні — першы ў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031