Знайсці
15.08.2016 / 16:168РусŁacБел

Кандыдат у дэпутаты збірае грошы на налепкі з «Пагоняй»

На старонцы ў фэйсбуку намеснік старшыні руху «За свабоду», кандыдат у дэпутаты Юрась Губарэвіч заклікае ўзяць удзел у зборы сродкаў на налепкі з «Пагоняй».

«Збіраем разам на «Пагоню»!

Вырашыў сумясціць прыемнае з карысным і выдаць у якасці агітацыйнай выбарчай ўлёткі набор налепак з выявамі «Пагоні». Тым больш, што і выбарцы акругі №108 неаднаразова цікавіліся на пікетах, дзе знайсці наш старадаўні герб.

Задума такая:

1. Ахвотныя могуць пералічыць мне грошы ў выбарчы фонд, у выніку будуць надрукаваныя такія налепкі, як на малюнку.

Увага! Абавязкова паведаміце пра перавод мне ў асабістыя паведамленні, бо фонд будзе выкарыстоўвацца досыць актыўна на розныя перадвыбарчыя патрэбы.

2. Кожны, хто пералічыць грошы, і пацвердзіць свой удзел у зборы грошаў, атрымае адзін набор налепак у падарунак і дапаможа ўпрыгожыць «Пагонямі» Каліноўскую акругу.

Інфармацыя пра рахунак: г. Мінск, Філіял №529 «Белсвязь» ААТ «АСБ Беларусбанк», Код філіала: 720, Рахунак атрымальніка: 3 0145 5550 2296, Прызначэнне плацяжа: Дабраахвотнае ахвяраванне ў выбарчы фонд кандыдата ў дэпутаты ППНС па Каліноўскай выбарчай акрузе №108 Губарэвіча Юрыя Іванавіча

Да дня выбараў, 11 верасня, у вас будзе агітацыйная ўлётка, а з моманту абвяшчэння вынікаў галасавання ператворыцца ў збіранку выяваў «Пагоні», якія можна будзе наляпіць дзе захочаш».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031