Знайсці
13.08.2016 / 13:00РусŁacБел

Памерла дачка Мікіты Хрушчова Рада Аджубей

Дачка былога кіраўніка ЦК КПСС Мікіты Хрушчова Рада Аджубей памерла на 88-м годзе жыцця, паведамляе радыёстанцыя «Эхо Москвы», спасылаючыся на яе родных.

Фота РІА Новості / Уладзімір Вяткін

«Рада Аджубей памерла ва ўзросце 87 гадоў… Яна памерла ў адной з бальніц», — гаворыцца ў паведамленні.

Дачка Мікіты Хрушчова ад другога шлюбу нарадзілася ў 1929 годзе ў Кіеве. У 1952 годзе яна скончыла МДУ, пасля чаго працавала журналістам. Яшчэ студэнткай яна выйшла замуж за свайго аднакурсніка Аляксея Аджубея, які потым быў галоўным рэдактарам газет «Комсомольская правда» і «Ізвестія».

Больш за 50 гадоў Рада Аджубей прапрацавала ў часопісе «Наука і жізнь».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031