Знайсці
09.08.2016 / 21:3414РусŁacБел

У Польшчы збіраюць подпісы за абмежаванне гандлю па нядзелях

У польскіх гарадах па ініцыятыве аб'яднання прафсаюзаў «Салідарнасць» збіраюць подпісы пад грамадскім законапраектам аб абмежаванні гандлю па нядзелях.

PAP/Andrzej Grygiel

Прэс-сакратар «Салідарнасці» Марэк Левандоўскі сказаў, што мэта гэтай акцыі — звярнуць увагу на існуючую праблему, падкрэсліваючы, што ў законапраекце не ідзе гаворка пра поўную забарону гандлю, а толькі пра яе абмежаванне ў нядзелю.

У законапраекце аб абмежаванні гандлю ёсць шмат выключэнняў. Плануецца, што ў канцы тыдня будуць працаваць, напрыклад, аўтазаправачныя станцыі, пякарні, крамы на вакзалах і ў аэрапортах, а таксама газетныя шапікі. Будуць адкрытыя таксама маленькія крамы, пры ўмове, калі за прылаўкам будуць стаяць гаспадары крамаў.

Таксама ў праекце ўказана, што ўсе крамы будуць адкрытыя ў нядзелі перад Калядамі і Вялікаднем.

Для таго, каб законапраект быў разгледжаны ў Сейме, да канца жніўня неабходна сабраць 100 тысяч подпісаў.

radiopolsha.pl

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031