Французскі гімнаст атрымаў страшны пералом падчас выступу ў Рыа
Двайны інцыдэнт здарыўся з французскім гімнастам Самірам Айт Саідам, які выступаў у кваліфікацыі Алімпіяды ў Рыа. Падчас выканання практыкавання спартовец няўдала прызямліўся і атрымаў двайны пералом нагі — вялікай і малой берцавай косткі. Хруснула на ўсю арэну, але мужны спартовец вытрымаў і не закрычаў ад болю.
Фота Рэбекі Блэквел, АП.
Саміра Айт Саіда павезлі ў бальніцу, але падчас пагрузкі ў машыну хуткай дапамогі медыкі ўпусцілі насілкі з траўмаваным гімнастам.
Спартоўца чакае аперацыя, але ён паабяцаў, што яшчэ выступіць на Алімпіядзе-2020 і атрымае «золата».
Адметна, што гэты 26-гадовы гімнаст чатыры гады таму не трапіў на Гульні ў Лондане, бо атрымаў такую самую траўму на іншай назе, паведамляюць замежныя СМІ.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Мукавозчык зноў стаў «Залатым пяром»
 6
У Беларусі ацанілі колькасць «дармаедаў». Лічба ўражвае
 7
Для прагляду зваротаў у КДБ зрабілі зручнейшы сэрвіс
 17
Прарасійскія актывісты сёлета правядуць па ўсёй Беларусі «Бессмяротны полк» пад прыкрыццём расійскіх дыпламатаў
 15
«Ён мяне раздражняў — на чырвоным фоне белыя літары». Кіраўнік «Народнай газеты» расказаў, як змяніў лагатып
 11
Сясцёр з Гродна, якія праз балоты збягалі з краіны, таксама збіраюцца судзіць завочна
 1
У тыктоку вірусіцца хіт 80-х — вы дакладна яго ведаеце
 3
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера