Знайсці
04.08.2016 / 10:1621РусŁacБел

Хлопец з Баранавічаў робіць яхты для арабскіх багацеяў

Сяргей з Баранавічаў на прычале ў Гданьску. Фота з архіва героя

Месяц таму Сяргей з'ехаў у Польшчу. У Гданьску ён уладкаваўся на працу ў фірму, якая вырабляе яхты. Сяргей распавёў Intex-press аб сваёй працы і жыцці ў Еўропе.

Сяргею 30 гадоў. У Баранавічах ён быў рознарабочым на ЖБК, а потым працаваў слесарам па рамонце аўтамабіляў. У нашым горадзе яму складана было знайсці афіцыйную працу з заробкам «хоць бы 7—8 млн», таму ён паехаў на заробкі ў Польшчу. На працу ён уладкоўваўся праз кампанію-пасярэднік.

Аб фірме

Фірма, у якую я ўладкаваўся, робіць двухпавярховыя яхты, менавіта ў маім цэху гэта — Supreme 68. На выраб адной такой яхты сыходзіць прыблізна два месяцы. Цана на кожную вызначаецца індывідуальна. Але гэта рэальна дорага. Напрыклад, адна толькі маторная лодка, якая ўваходзіць у камплект яхты, каштуе 200 тыс. даляраў. А дошка, якой абшываецца падлога яхты, каштуе 30000 злотых (7500$) за квадратны метр.

Больш за ўсё на новай працы мяне ўразіла, як адліваюцца новыя яхты. Гэты працэс зачароўвае. У мяне вочы на лоб палезлі, калі я ўбачыў, як за адзін раз адліваюць корпус яхты памерам з катэдж. Мне здаецца, падобную вытворчасць можна было разгарнуць у цэхах баранавіцкага ЖБК, які загінаецца, калі б быў выхад да мора.

Менавіта такія яхты робяць на фірме, дзе працуе Сяргей

Яхты, якія робяць у цэху, дзе працуе Сяргей

Аб рабоце

Я працую з 6 да 16 гадзін. Ёсць два перапынкі — паўгадзінны абед і другі 15-хвілінны перапынак. Курэнне на тэрыторыі прадпрыемства строга забаронена. Праца цікавая. Пакуль я вучань і выконваю ўсякія дробныя даручэнні. Да таго ж я яшчэ слаба ведаю польскую. Калі я не разумею настаўнікаў, яны задзіраюць галовы, закочваюць вочы і кажуць «куррррва» (распаўсюджаная польская лаянка), але ўсё роўна спрабуюць усё растлумачыць.

Мая зарплата 10 злотых (5 бел. руб) у гадзіну, але пакуль мне гэтага хапае. Калі буду працаваць добра, то праз паўгода абяцаюць, што буду «ў шакаладзе» і пачну атрымліваць 700 еўра, калі дрэнна, то праз тыдзень папросяць сысці. Пакаранне за «касякі» — штрафы.

Супрацоўнікаў на фірме некалькі сотняў, ёсць украінцы і палякі, беларусаў і расіян я пакуль не сустракаў. Частку майго заробку атрымлівае фірма па працаўладкаванні. Але на агенцтве ляжыць клопат аб маім існаванні. Наконт гэтага тут вельмі строга.

Пры зборцы яхт супрацоўнікі маюць справу са шкоднай хіміяй, таму яшчэ на этапе працаўладкавання было складана прайсці медкамісію. Наша медыцынская даведка ў Польшчы не каціруецца. Польскія дактары вельмі старанна правяраюць лёгкія: дыхаеш ў трубку на розных рэжымах. Астматыкаў на такую працу не возьмуць. Праца цяжкая, але не цяжэйшая, чым была на ЖБК.

Цэх, дзе робяць яхты

Аб умовах

Я маю намер застацца ў Гданьску назаўжды і нават не праз грошы. Гданьск — вельмі прыгожы горад, нават Піцеру да яго далёка. І тут добры ўзровень жыцця. Усё адносна, вядома, але гараджанам хапае. Уявіце, калі на адну зарплату я магу ўзяць нядрэнную, па нашых мерках, машыну, і яшчэ застанецца. Машыны, дарэчы, у Польшчы ў 2—3 разы таннейшыя, чым у Баранавічах.

На ежу ў мяне сыходзіць 5 бел. руб у дзень. Фірмовыя рэчы каштуюць столькі ж, як у нас кітайскія падробкі. Я жыву ў трохпакаёвай кватэры з яшчэ двума хлопцамі, у кожнага свой пакой. За жыллё плачу 10 злотых у дзень (5 бел. руб). Палова гэтай сумы аплачваецца фірмай.

У Польшчы дарагі інтэрнэт: 30 злотых (15 бел. руб) за 6 гб мабільнага інтэрнэту, вайфай дома 40 злотых (20 бел. руб) у месяц. Мора за 15 хвілін ад дома. Часцяком сяджу ў сацыяльных сетках проста на беразе Балтыкі.

Так знутры выглядае кватэра, якую здымае ў Польшчы Сяргей

Юлія Івашка, intex-press.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031