Знайсці
04.08.2016 / 08:33РусŁacБел

У Кітаі пачалася хваля арыштаў праваабаронцаў

Усяго ў краіне заведзеныя справы на 300 актывістаў.

У Кітаі вынесеныя першыя прысуды ў дачыненні да двух з сотняў затрыманых праваабаронцаў. Другім народным судом сярэдняй ступені горада Цяньцзінь на поўначы краіны ў сераду, 3 жніўня, актывіст Ху Шыгэнь быў прысуджаны да сямі з паловай гадоў пазбаўлення волі і пяці гадоў пазбаўлення палітычных правоў за «спробу зрынання дзяржаўнай улады», паведамляе Deutsche Welle са спасылкай на дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва «Сіньхуа».

Паводле афіцыйнай інфармацыі, 61-гадовы Ху Шыгэнь узначальваў «падпольную царкву». Ад апеляцыі былы выкладчык літаратуры адмовіўся. У 2008 годзе Шыгэнь выйшаў з турмы, дзе правёў 16 гадоў за ўдзел у студэнцкіх пратэстах на плошчы Цяньаньмэнь у 1989 годзе, у выніку разгону якіх загінулі сотні людзей.

Апроч іншага, яму паставілі ў віну супрацоўніцтва з вядомым праваабаронцам Чжай Яньмінем, якога днём раней той жа суд прысудзіў да трох гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання на чатыры гады паводле таго ж артыкула за крытыку ўлады ў інтэрнэце.

«Чжай Яньмінь — беспрацоўны жыхар Пекіна, прызнаны вінаватым у спробе зрынуць дзяржаўную ўладу», - сказана ў паведамленні агенцтва. Суд устанавіў, што Чжай Яньмінь уступіў у змову са сваімі «суўдзельнікамі» Ху Шыгэнем, Чжоу Шыфэнам і Лі Хэпінам з тым, каб «зрынуць дзяржаўную ўладу». Яны «распрацавалі сістэматычную ідэалогію, метад і крокі для дасягнення мэты», піша «Сіньхуа». 55-гадовы падсудны будзе пазбаўлены палітычных правоў тэрмінам на чатыры гады, за ім будзе весціся сталы нагляд з боку ўладаў. Паводле афіцыйных звестак, Чжай Яньмінь прызнаў сваю віну і не будзе падаваць апеляцыю.

Цягам тыдня чакаюцца яшчэ два судовыя працэсы ў дачыненні да кітайскіх дысідэнтаў. Усяго на сёння ў краіне судом праследуюцца больш за 300 адвакатаў, актывістаў ды іхніх сваякоў, на якіх завялі справы годам раней. Блізу 20 знаходзяцца пад арыштам.

інф. Сіньхуа

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031