Знайсці
04.08.2016 / 07:411РусŁacБел

Падчас мітынгу ў Антальі адбыўся выбух

На плошчы Рэспублікі ў Антальі адбыўся выбух, у выніку якога два чалавекі былі дастаўлены ў бальніцу. Самаробная выбуховая прылада была пакінутая на лаўцы.

Прыкладна за 150 метраў ад плошчы Рэспублікі ў турэцкай Антальі адбыўся выбух падчас мітынгу ў падтрымку ўрада. Пра гэта паведамляе CNN Turk.

У выніку ў бальніцу даставілі двух чалавек, яны атрымалі лёгкія раненні. Паводле слоў губернатара горада, прычынай здарэння стала самаробная выбуховая прылада, пакінутая на лаўцы.

Былы рэдактар CNN Turk і тэлекампаніі NTV у сваім Twitter апублікаваў фота з месца выбуху.

Супрацоўнікі праваахоўных органаў працягваюць расследаваць абставіны таго, што здарылася. Начальнік паліцыі заявіў, што ён разглядае здарэнне «як просты выбух».

Турэцкая газета Evrensel удакладняе, што людзі перыядычна збіраюцца на плошчы Рэспублікі ў Антальі пасля прызыву прэзідэнта краіны Рэджэпа Таіпа Эрдагана. Ён абвясціў пра гэта пасля спробы ваеннага перавароту ў краіне, якая была зроблена ў ноч на 16 ліпеня.

РБК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031