Знайсці
04.08.2016 / 07:151РусŁacБел

Напад у цэнтры Лондана: адна жанчына загінула, пяць чалавек параненыя

Адна жанчына памерла, і яшчэ як мінімум пяць чалавек былі параненыя ў выніку нападу, здзейсненага на плошчы Расэл-сквер у цэнтры Лондана. Паліцыянтам удалося затрымаць нападніка.

Фота EPA.

Паведамленне аб нападзе паступіла ў паліцыю ў сераду ў 22:33 па мясцовым часе (00:33 чацвярга па Мінску). Той хто патэлефанаваў у паліцыю, сказаў, што невядомы мужчына з нажом атакуе мінакоў.

На месцы здарэння паліцыя знайшла шэсць параненых. Адна жанчына памерла праз кароткі час.

Нападнік быў арыштаваны праз шэсць хвілін пасля паступлення першых паведамленняў аб нападзе. Каб яго затрымаць, паліцыянтам прыйшлося прымяніць электрашокеры.

Як пазней паведаміў прадстаўнік Скотланд-Ярда, загінулай было каля 60 гадоў, нападнікам аказаўся 19-гадовы юнак. Яго асоба пакуль не раскрываецца. Па дадзеных паліцыі, версія тэрарыстычнага акта з'яўляецца адной з асноўных.

Паводле інфармацыі паліцыі, папярэднія дадзеныя паказваюць на тое, што істотным фактарам мог стаць стан псіхікі нападніка.

Аб стане пацярпелых і характары раненняў пакуль нічога не паведамляецца.

Як паведамляе карэспандэнт Бі-бі-сі Эндзі Мур, які знаходзіцца на месцы падзей, раён ачаплення быў пашыраны, на месцы здарэння знаходзіцца вялікая колькасць паліцэйскіх. Як растлумачылі ў Скотланд-Ярдзе, на вуліцах будзе дзяжурыць большая, чым звычайна, колькасць паліцэйскіх, каб забяспечыць спакой жыхароў брытанскай сталіцы.

Фота MET POLICE.

Паліцыя пакуль не можа сказаць, ці былі ў нападніка саўдзельнікі.

Расэл-сквер знаходзіцца ў самым цэнтры Лондана, паблізу ад мноства турыстычных славутасцяў, у тым ліку Брытанскага музея, а таксама шэрагу буйных гатэляў.

Напярэдадні было абвешчана, што праз пагрозу тэрактаў на вуліцах Лондана стане адчувальна больш узброеных паліцэйскіх патрулёў.

BBC

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031