Знайсці
03.08.2016 / 14:415РусŁacБел

Запіваць грэйпфрутавым сокам антыбіётыкі супрацьпаказана

Навукоўцы з Канады ўжо даўно правялі даследаванні, у выніку якіх высветлілі, што сумяшчэнне грэйпфрутавага соку з некаторымі медыцынскімі прэпаратамі супрацьпаказана.

Эксперты таксама далі спіс лекаў, якія катэгарычна нельга ўжываць з грэйпфрутавым сокам. У 2008 годзе ў гэтым спісе значылася толькі 17 прэпаратаў, аднак цяпер высветлілася, што іх каля 50.

Асабліва не спалучаюцца з ім сардэчныя прэпараты, антыдэпрэсанты, антыбіётыкі, супрацьпухлінныя сродкі.

Навукоўцы патлумачылі небяспеку тым, што фуранакумарыны, якія змяшчаюцца ў грэйпфрутах, перашкаджаюць растварэнню медпрэпаратаў ў арганізме чалавека, а таксама часта павялічваюць таксічнасць таблетак і мяняюць іх уплыў на здароўе. Астатнія цытрусавыя сокі таксама ў пэўнай ступені небяспечныя.

Навукоўцы раяць, каб пазбягеуць праблем са здароўем, не ўжываць грэйпфрутавы сок падчас хвароб, асабліва, калі вы ўжываеце антыбіётыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031