Знайсці
02.08.2016 / 18:13РусŁacБел

Іранскія хакеры масава ўзламалі акаўнты Telegram

Хакеры з Ірана вызначылі тэлефонныя нумары 15 мільёнаў жыхароў краіны, якія карыстаюцца месенджарам Telegram, паведамляе Reuters.

Як распавялі незалежны эксперт па кібербяспецы Колін Андэрсан і Клаўдыё Гварніеры з Amnesty International, хакерам таксама ўдалося атрымаць доступ да акаўнтаў дзясяткаў журналістаў і актывістаў. Усяго ў Іране сэрвісам карыстаюцца каля 20 мільёнаў чалавек.

Telegram пазіцыянуе сябе як вельмі надзейны месенджар, паколькі усе дадзеныя ў ім шыфруюцца ад пачатку да канца.

Аднак уразлівасць месенджара ў тым, кажуць эксперты, што пры ідэнтыфікацыі на якой-небудзь прыладзе Telegram дасылае карыстальніку код з дапамогай смс-паведамлення, якое можа быць перахоплена ўзломшчыкамі.

Эксперты назвалі адказнымі за гэта групу Rocket Kitten, якую раней звязвалі з нападамі на каралеўскую сям'ю Саудаўскай Аравіі, НАТА і іранскіх апазіцыянераў. Ступень удзелу ва ўзломе іранскага ўрада яны каментаваць адмовіліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031