Знайсці
01.08.2016 / 15:52РусŁacБел

Татуіроўка з Мікі Маусам дапамагла выйсці на злодзея

Ілюстрацыйнае фота.

Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Цэнтральнага РУУС Мінска затрымалі 21-гадовага мінчука, які падазраецца ў крадзяжы рэчаў у адным са сталічных паркаў.

Як паведаміла прэс-афіцэр Цэнтральнага РУУС Мінска Таццяна Абозная, у міліцыю звярнуліся дзве дзяўчыны і хлопец. Яны распавялі, што, адпачываючы ў парку, пазнаёміліся з трыма маладымі людзьмі, пасля чаго сышлі купацца, пакінуўшы свае рэчы на лаўцы пад наглядам новых знаёмых.

Вярнуўшыся, сябры не знайшлі ні новых знаёмых, ні сумкі адной з дзяўчат. Але дзяўчына запомніла яркую прымету аднаго хлопца з злачыннай кампаніі: на целе была татуіроўка — Мікі Маус.

Эксперты ўстанавілі асобу хлопца з татуіроўкай. Стала вядома, што крадзеж здзейсніў яго сябар.

У дачыненні да фігуранта ўзбуджаная крымінальная справа па ч.1 арт. 205 (крадзеж) КК Беларусі. Максымальнае пакаранне па артыкуле прадугледжвае пазбаўленне волі тэрмінам да трох гадоў.

У РУУС нагадалі, што лепш за ўсё адпачываць у кампаніі добра знаёмых людзей, давяраць толькі ім прыглядаць за сваімі рэчамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031