Знайсці
31.07.2016 / 15:547РусŁacБел

У Брэсце раварысткі зладзілі велапарад у этна-стылі 

У Брэсце 31 ліпеня раварысткі зладзілі велапарад у этна-стылі. Гэта быў IV велапарад «на шпільках».

Па словах арганізатара мерапрыемства Ірыны Гібашовай, адрозненнем сёлетняга параду ад папярэдніх стаў дрэс-код: пераважная большасць удзельніц мела этнічныя элементы у аддзенні.

Гібашова:«Абцасы ў нас ніколі не былі абавязковай умовай, бо гэта ўсё ж такі пытанне бяспекі. Аднак кожны велапарад праходзіць пад нейкай тэмай. Тэма сёлетняга параду — этна-стыль. Тэму абралі, бо гэта яскравая магчымасць паказаць сябе, вылучыцца».

Сёлета ўпершыню велапарад «на шпільках» выйшаў за межы тратуараў. Арганізаваная калона праехалася па праезнай частцы ад ДК прафсаюзаў да парка імя 1 траўня.

Па падліках Еўрарадыё, у мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 100 чалавек.

Еўрарадыё

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031