Знайсці
27.07.2016 / 15:092РусŁacБел

Хлопца, якога падазраюць у нападзе на настаўніцу, вярнулі ў СІЗА

Гімназіст, якога падазраюць у нападзе на настаўніцу рускай мовы, прайшоў псіхолага-псіхіятрычную экспертызу і цяпер знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага.

Пра гэта паведамляе крыніца, блізкая да Еўрарадыё. Аднакласнікі пішуць яму лісты, праўда, адказу пакуль не атрымалі. Лісты прыходзяць толькі бацькам хлопца, у якіх ён перадае прывітанні сябрам.

Згодна з інфармацыяй крыніцы, у бліжэйшы час Д. мусяць выставіць абвінавачванне. Таксама вядома, што настаўніца збіраецца працягнуць працу ў школе. Аднак пацвердзіць ці аспрэчыць звесткі дырэктар гімназіі Аляксандра Уюнова адмаўляецца:

«Мы не даём каментарыі па тэлефоне. І прыходзіць да нас не трэба».

Нагадаем, здарэнне адбылося 23 траўня ў сталічнай гімназіі №74. Па версіі следства, 16-гадовы Д. ударыў настаўніцу нажом. Жанчына была дастаўлена ў аддзяленне рэанімацыі. Цяпер яе стан стабільны. Аднакласнікі, іх бацькі, настаўнікі і трэнер станоўча характарызуюць хлопца.

Еўрарадыё

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031