У жніўні ў Лошыцкім парку пройдзе маштабны фестываль еўрапейскага адпачынку «А-fest»
Кампанія «Аліварыя» напярэдадні дня нараджэння аднаго ў самых знакамітых кіраўнікоў Мінска, графа Чапскага, арганізуе фестываль еўрапейскага адпачынку «A-fest» — на адкрытым паветры Лошыцкага парку, з ежай, музыкай ды забавамі.
Пра гэта сёння паведамілі прадстаўнікі кампаніі на прэс-канферэнцыі ў Лошыцкім сядзібна-паркавым комплекса «Сядзібны дом».
«У XIX стагоддзі граф Чапскі быў мэрам Мінска і ператварыў яго ў сучасны еўрапейскі горад. У XXI стагоддзі «Аліварыя» працягвае яго ініцыятыву, — распавяла дырэктар па маркетынгу і развіцці бізнэсу кампаніі «Аліварыя» Ганна Губкіна. — Фестывалі і святы на траве ў парку пад адкрытым небам — гэта сімвал Еўропы, частка жыцця гарадоў накшталт Лондана або Берліна, і тая культура, якая толькі прыходзіць у Мінск.
Ала Мачалава, менеджар па карпаратыўнай камунікацыі «Аліварыі», упэўнена, што беларусы гатовыя да еўрапейскага фармату адпачынку. Па тэрыторыі Лошыцкага парку будуць размешчаны зоны з рознымі гульнямі, фудкорт з дранікамі і бургерамі, канцэртная пляцоўка. Кампанія падзялілася, што падчас фестывалю будзе праходзіць конкурс барбераў і барадачоў. Галоўнымі музыкамі будуць гурт «NAVI» і «J-морс», хэдлайнер фестывалю — папулярны ў Еўропе латвійскі бэнд Brainstorm.
Ала Мачалава, мэнэджар па карпаратыўнай камунікацыі «Аліварыі».
Фестываль адбудзецца 13 жніўня з 12:00 да 23:00. Уваход вольны (асобам да 18 год — у суправаджэнні дарослых).