Знайсці
08.07.2016 / 21:113РусŁacБел

Прохараў прадаў долю ва «Уралкаліі» беларусу-аднакурсніку Мазепіна па Мінскім сувораўскім вучылішчы

Група «Анэксім» прадала 20% «Уралкалія». Пакупнікамі сталі структуры, блізкія да ўладальніка «Уралхіма» Дзмітрыя Мазепіна, паведаміў РБК афіцыйны прадстаўнік «Анэксіма» Андрэй Бяляк.

Суму здзелкі ён не назваў. Бяляк таксама адмовіўся ўдакладніць, ці хопіць атрыманай сумы на пагашэнне доўгу перад Сбербанкам, па якім закладзены пакет ва «Уралкаліі».

Крыніца «Інтэрфакса», знаёмая з дэталямі здзелкі, паведаміла, што пакупніком 20%-га пакета акцый «Уралкалія» у «Анэксіма» стаў беларускі бізнэсовец Дзмітры Лобяк. Гэта пацвердзіў РБК афіцыйны прадстаўнік «Уралхіма».

«Мы даўно і плённа супрацоўнічаем з Дзмітрыем Лобякам і яго кампаніямі па шэрагу праектаў, звязаных з пастаўкамі нашай прадукцыі, — паведаміў ён. — Мы лічым безумоўна пазітыўным той факт, што ён мае багаты досвед працы ў сферы мінеральных угнаенняў».

Лобяк валодае мінскай кампаніяй «Юрас Ойл», афіцыйным дылерам «Уралхіма» ў Беларусі. Ён таксама з'яўляецца аднакурснікам Дзмітрыя Мазепіна па Сувораўскім вучылішчы.

Па дадзеных на 18:09 па маскоўскім часе ў пятніцу, 20% «Уралкалія» на Маскоўскай біржы каштавалі 106,58 млрд расійскіх рублёў, або $ 1,66 млрд (па курсе ЦБ на 8 ліпеня). Крыніца, блізкая да адной з бакоў здзелкі, сказала РБК, што пакет «Анэксіма» прададзены, як раз, «прыкладна за $ 1,7 млрд».

Да здзелкі «Уралхіму», падкантрольнаму Мазепіну, належала 19,99% кампаніі, «Анэксіму» — 20%, а яшчэ 51,05% акцый былі на балансе «дачкі» кампаніі «Уралкалій-Тэхналогія» (квазіказначэйскі пакет, з іх 12,61% былі закладзеныя ў «ВТБ Капітале» па здзелцы РЭПО).

tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031