Знайсці
08.07.2016 / 11:356РусŁacБел

Следчы камітэт аб 8-месячнай дзяўчынцы, якая памерла пасля нападу хаскі: дзіця не кармілі каля сутак, за жывёлай не сачылі

Няшчасце здарылася 27 сакавіка. Тады ў сталічным мікрараёне Сухарава памерла 8-месячная дзяўчынка. Медыкі, якія прыбылі на месца выкліку, заспелі ў доме труп немаўляці без рукі, яе п'яную маці і шчаня хаскі. Расследаванне гэтай справы завершана. Дзіця памерла ў выніку траўматычнай ампутацыі. На момант смерці малой яе не кармілі каля сутак, паведамляюць у Следчым камітэце.

Следствам вызначана, што смерць дзіцяці наступіла ў выніку траўматычнай ампутацыі правай верхняй канцавіны на ўзроўні сярэдняй траціны пляча з развіццём масіўнай кровастраты і гемарагічнага шоку.

— Згодна з заключэннем медыка-крыміналістычнай экспертызы, на руцэ дзіцяці маюцца рваныя раны, якія ўтварыліся ад зубоў сабакі, які знаходзілася на момант здарэння ў кватэры, — кажуць у Следчым камітэце.

У ходзе расследавання высветлена, што на момант смерці дзіця не кармілі каля сутак, належны догляд за сабакам не ажыццяўляўся. На працягу некалькіх дзён маці ўжывала спіртное. Калі здарылася няшчасце, жанчына была п'янай.

— На аснове сабраных па крымінальнай справе доказаў, у тым ліку заключэнняў экспертыз, маці загінулай дзяўчынкі прад'яўленае абвінавачванне па ч. 3 арт. 159 (Свядомае пакіданне ў небяспецы, здзейсненае асобай, якая сама па неасцярожнасці паставіла пацярпелага ў небяспечны для жыцця стан) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Віну ў здзейсненым злачынстве жанчына прызнала цалкам.

Крымінальная справа перададзена ў суд.

sk.gov.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031