Знайсці
03.07.2016 / 11:1018РусŁacБел

Лех Валенса параіў камандзіру эсмінца ЗША збіваць расійскія самалёты

Экс-прэзідэнт Польшчы Лех Валенса заявіў, што на месцы капітана эсмінца ЗША «Дональд Кук», побач з якім праляталі расейскія бамбавікі, збіў б іх.

«Калі б я быў камандзірам гэтага карабля, і яны [рускія] праляталі б, я збіў бы іх. Не забіваў бы. Страляў бы па крылах», — сказаў Валенса ў інтэрв'ю радыё «Свабода».

Адказваючы на заўвагу журналіста, што такія дзеянні прывядуць да канфлікту, Валенса адзначыў: «Ніякага канфлікту. Які канфлікт? Ніхто яго не хоча, і рускія яго не хочуць».

Паводле яго, Расія хоча дамагчыся перамогі «застрашваннем і шантажом». «Расія не можа дазволіць сабе канфлікт, гэта жудасна дорага», — сказаў палітык.

У красавіку ЗША вінавацілі Расію ў тым, што расійскія бамбавікі «Су-24» некалькі разоў праляталі ў непасрэднай блізкасці ад эсмінца ВМС ЗША «Дональд Кук» у Балтыйскім моры.

Раней збіваць расійскія самалёты, калі тыя здзяйсняюць небяспечныя манеўры, прапаноўваў кандыдат у прэзідэнты ЗША Дональд Трамп.

Паводле tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031