Знайсці
28.06.2016 / 20:431РусŁacБел

Кашулю з крывёй Джона Ленана прадалі за $41 тысячу

Белая форменная кашуля канс'ержа Джэя Гастынгса прададзеная на аўкцыёне за $41 тысячу, паведамляе The Daily Mail. Адзенне Гастынгса захавала рэшткі крыві ўдзельніка The Beatles Джона Ленана — у вечар забойства музыканта Джэй апынуўся побач з ім і спрабаваў дапамагчы яму.

Першапачатковая цана лота складала $9,3 тысячы. Вядома, што былы канс'ерж больш за 30 гадоў захоўваў кашулю, не адважваючыся нікому пра яе расказаць. Паведамляецца, што кроў відаць на грудзях і рукавах адзення.

Таксама Гасцінгс выставіў на аўкцыён пласцінку Double Fantasy з асабістым подпісам «Джэю. З любоўю ад Джона Ленана і Ёка Она».

Нагадаем, Джона Ленана застрэлілі 8 снежня 1980 года непадалёку ад яго дома ў Нью-Ёрку. Джэй Гасцінгс доўгі час працаваў у доме, дзе Джон Ленан жыў са сваёй жонкай Ёка Она.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031