Панылы рымэйк з'ездаў КПСС: у Мінску праходзіць «V Усебеларускі народны сход» АНЛАЙН
18:20
Што ж, вось і ўсё на сёння.#сход16 працягнецца заўтра раніцай. Дэлегаты паедуць вячэраць, а потым на канцэрт
18:04
Апошняе слова за Лукашэнкам #сход16pic.twitter.com/lKPqF2IdZc
Лукашэнка выказаўся, што трэба кадры рыхтаваць шчыльней. #сход16
Лукашэнка і здароўе ўзгадаў: наш рацыён прычына большасці нашых хваробаў, кажа #сход16
Лукашэнка пра патрыятызм: есць людзі, якія хочуць падштурхнуць нас да вайны #сход16
Лукашэнка: ура-патрыеты, калі штосьці здарыцца, у атаку пойдуць першымі, мы дамо магчымасць.У нас ніхто не схаваецца #сход16
Фота: прэс-служба Лукашэнкі
17:45
Марыя Марчук, студэнтка 3 курса унівесітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, падзякавала Лукашэнку за развіццё ІТ. Алег Суконка, кіраўнік РНПЦ анкалогіі, сказаў, што па дасяжнасці медыцынскай дапамогі ў Беларусі і Канады першае месца ў свеце, і заўважыў, што за пяцігодку экспарт медпаслуг павялічыўся ў 3,7 разы.
17:30
Аляксандр Карлюкевіч, дырэктар выдавецкага дома "звязда" выступае па-беларуску #сход16
Карлюкевіч кажа пра неабходнасць развіцця беларускай мовы і культуры. Узгадвае сучасных беларускіх пісьменнікаў #сход16
Пра Алексіевіч ані слова не сказаў Карлюкевіч #сход16
17:20
Софа Ландвэр, ізраільскі дэпутат, старшыня лігі беларуска-ізраільскага сяброўства, ухваліла адкрыццё мемарыялу ў Трасцянцы і ўзгадала славутых дзеячаў Ізраіля, якія родам з Беларусі. Міхаіл Арда, кіраўнік федэрацыі прафсаюзаў, заўважыў, што «слухаць трэба не ўсіх, вось Грэцыя ў крызісе пасля рэформаў». Валянцін Байко, уладальнік «Контэ-спа», расказаў, як ганарыцца сваім прадпрыемствам і краінай, дзе ён яго стварыў. Таксама ўзгадаў пра неабходнасць рэкламы здаровага ладу жыцця.
17:00
Старшыня Бешанковічскага райвыканкама распавёў, што з сельскай гаспадаркай ўсё норм. Ва ўсякім выпадку, у Бешанковічах #Сход16
Падборка ФОТАК з інстаграмаў удзельнікаў Усебеларускага сходу
svaboda.org
16:40
Наступны Белякоў, першы сакратар БРСМ #Сход16
Белякоў кажа, што трэба цяжка працаваць, а вольны графік і акцэнт на заробку - не для нас, супярэчыць нашым каштоўнасцям #Сход16 ну ок...
16:35
У Цуй Цыміна, пасла КНР, стандартная дыпламатычная прамова: у Беларусі добра, спадзяемся на далейшае супрацоўніцтва. #Сход16
16:25
Цяпер выступае мітрапаліт Павел #Сход16pic.twitter.com/di41Vm1gPL
Мітрапаліт Павел падкрэслівае якое добрае ў нас кіраўніцтва, нагадвае ролю Мінска ў мірных перамовах па Украіне #Сход16
Карацей, Лукашэнка - малайчына, а царква шчыльна супрацоўнічае з дзяржавай і гэта добра- мітрапаліт Павел #Сход16
16:15
Наступны - Федар Дамаценка, дырэктар МТЗ #Сход16
Дамаценка расказаў, што і на МТЗ усе нармальна. Нагадаем, страты МТЗ у 2015 - амаль 900 млрд рублеў #Сход16
Усебеларускі народны сход. Захады бясьпекіhttps://t.co/p5qPP9I4mnpic.twitter.com/2J4tMxcyKM
16:05
Далей - Шапіра, старшыня Мінскага аблвыканкама #Сход16
Шапіра : "наша эканамічная мадэль сябе апраўдала". І гэты расказвае як ўсё добра ў нас #Сход16
16:00
Выступае пасол Расіі ў Беларусі Сурыкаў #Сход16
Сутнасць выступу Сурыкава:Беларусь заўсёды можа разлічваць на Расію, добра, што мы сябры #Сход16
15:45
Пачаліся выступы. Дырэктар маладзечанскага ДК Таццяна Сарока выступае на беларускай #Сход16pic.twitter.com/szSLDkaKET
Сарока расказвае пра важнасць культуры, беларускай мовы, неабходнасць падтрымкі маладых спецыялістаў #Сход16
15:35
Працягваецца паседжанне #сход16pic.twitter.com/4WnfPfFViV
15:30
Лукашэнка назваў 10 якасцяў добрага дэпутата
Крытэрыі ацэнкі кандыдатаў розныя, заўважыў кіраўнік дзяржавы, але большасць падтрымае тых, хто валодае наступнымі якасцямі і навыкамі:
- Выступае за суверэнітэт і незалежнасць
- Выступае за мірны эвалюцыйны шлях развіцця
- Выступае за ўздым айчынных прадпрыемстваў
- Валодае прафесіяналізмам, кампетэнтнасцю, здольнасцю вырашаць якія стаяць перад грамадствам задачы
- Валодае сумленнасцю, прыстойнасцю, уменнем трымаць слова
- Валодае чалавечнасцю, спагадлівасцю, даступнасцю, уменнем камунікаваць, у яго адсутнічаюць фанабэрыя і задавацтва
- Мае досвед паспяховай працы ў той ці іншай сферы
- Мае канструктыўную праграму дзеянняў у якасці дэпутата
- Умее бачыць перспектыву, вылучаць галоўнае і істотнае ў чарадзе будзённых з'яў
- Адданы сваёй дзяржаве і народу
15:20
Лукашэнка: Калі хто-небудзь хоча пахіснуць нашу стабільнасць падчас выбараў, хай пакіне гэтыя спробы
15:15
Наталля Пяткевіч "Нашай Ніве : "Не-не, я каментараў нікому не даю". Ну да, мы ж не Кабякоў #сход16pic.twitter.com/0RRHsN2mB6
Мадэлька «Паланэза» на выставе ў фае Палаца Рэспублікі падчас «Усебеларускага народнага сходу»
14:57
Мікола Бугай: Інтрыга — ці ўсе лёсаносныя рашэнні будуць прынятыя аднагалосна
Даклад Лукашэнкі быў паўтарэннем старых выступаў, ніводнай новай ідэі. Нават жарты былі не новыя.
Вось некалькі асноўных пасланняў у пераказе. «Грамадства да рэформаў не гатовае». «Мы ўсё рабілі правільна і далей будзем ісці тым жа курсам». «Нам трэба ўсё добрае і не трэба нічога кепскага». ««Беларусь — гэта цытадэль традыцыйнай маралі» [пры гэтым мы сярод лідараў у Еўропе па колькасці забойстваў і разводаў]». «У адносінах з ЕС і ЗША нам трэба выйсці на той узровень, які маюць [аддаленыя ад ЕС тысячамі кіламетраў] краіны ЕАЭС».
Адзінай больш акцэнтаванай тэмай стала сярэдняя адукацыя. Малодшы сын Аляксандра Лукашэнкі давучыўся да шостага класа, і ўсё новыя слабіны сярэдняй школы адкрываюцца перад кіраўніком дзяржавы. Гэтым разам ён даў указанне адмовіцца ад прадмета «Асновы бяспекі жыццядзейнасці», спрасціць праграмы, даручыць распрацоўку падручнікаў школьным настаўнікам і спрасціць заданні на цэнтралізаваным тэсціраванні.
Галоўнай інтрыгай першага дня было, у якіх касцюмах з'явяцца на сход высокпастаўленыя дамы.
Інтрыгай другога дня стане: усе лёсаносныя рашэнні будуць прынятыя аднагалосна ці знойдзецца хтосьці, хто ўстрымаецца?
14:55
Дарэчы, на кніжным стэндзе прадюцца і дзве кнігі Алексіевіч #сход2016pic.twitter.com/dC3le3AalG
14:51
Гайдукевіч адказваць на пытанні не хоча. Кажа: "лянота " #сход16pic.twitter.com/PXQA3vKQYt
14:46
Хм, абедаюць дэлегаты чамусьці стоячы #сход16pic.twitter.com/13C5LEd1wO
14:38
Вось такія брашуры выдаюць дэлегатам #сход16pic.twitter.com/lwN5D5k21m
14:23
Абвешчаны перапынак на абед да 15:30.
АААААААААААА!!!
У Кабякова гальштук як крэсла )))) #сход16pic.twitter.com/CiDowIuDSY
14:20
На Усебеларускім сходзе дэлегаты і госці выглядаюць рэспектабельна. Мужчыны ў найлепшых касцюмах, жанчыны з раніцы схадзілі да цырульніка. Дрэс-код з папраўкай на спёку: былі і кароткія сукенкі з адкрытымі плячыма, і строгія касцюмы, піша kp.by.
Самымі эфектнымі былі дзве жанчыны — у чырвоным і ружовым: Ірына Абельская, галоўны доктар лечкамісіі, і Наталля Пяткевіч, былы памочнік прэзідэнта.
Ірына Абельская
Наталля Пяткевіч
Экс-кіраўнік Нацбанка Пётр Пракаповіч жартаваў з нашымі героямі-касманаўтамі: Пятром Клімуком і Уладзімірам Кавалёнкам.
Пятро Пракаповіч
14:20
Дарэчы, есць на #сход16 і сувеніры. Вышыванка каўтуе каля 1 млн рублеў. "Слуцкі пояс"- 80 мільёнаў(на фота) pic.twitter.com/BmKInEeW6v
14:16
Скончыў выступ Лукашэнка. Карацей, нармальна ўсе ў нас #сход16
14:15
«Мне бачыцца Беларусь праз 5 гадоў акрэплай і квітнеючай, незалежнай і дружалюбнай», — так Лукашэнка сканчвае выступ. Бурныя апладысменты.
14:13
«Беларусь — гэта цытадэль традыцыйнай маралі, так будзе заўсёды», — кажа Лукашэнка.
Паўтарае, што будзе падтрымліваць кандыдатаў у дэпататы, якія выступаюць за незалежнасць і эвалюцыйны шлях развіцця Беларусі.
«У нас цяпер няма кампартыі, якая праводзіла ідэалагічнае выхаванне, усё кладзецца на нас».
14:10
13:57
Кажа, што можам згубіць рынак Расіі. «Яны ішлі па нашым шляху, там ствараюцца аграмадныя аграхолдынгі. Мы можам адказаць на гэта толькі скарачэннем затрат і павышэннем якасці прадукцыі».
Адзначае важную ролю фермераў і прадпрымальнікаў.
«Я бачу, што пара ўжо сканчваць, бо Косінец мне міргае святлом», — жартуе Лукашэнка.
Адзначыў учорашнюю перамогу на Еўра Харватыі над Іспаніяй. «Калі няма Беларусі, то мы заўзеем за расіян, але ўжо і заўзець няма за каго».
13:56
Трансляцыя накрылась. Кажуць, праблемы з электрычнасцю pic.twitter.com/HD2JHRBMCo
13:54
У 2020 годзе сярэдняя працягласць жыцця будзе 75 гадоў. Абяцае прэзідэнт #сход16
13:53
«Ключавая задача на перспектыву — поўная нармалізацыя адносін і выхад на заключэнне базавага пагаднення паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам»
«Каб дынамічна развівацца, неабходныя нармальныя адносіны з Еўрапейскім саюзам і ЗША. Апошнія гады адзначаны пацяпленнем нашых узаемаадносін. Адмова ад санкцыйнай палітыкі ў дачыненні да Беларусі адкрывае новыя магчымасці ў развіцці ўзаемадзеяння. І было б грэшна гэтым не скарыстацца, — заявіў Лукашэнка. — Нам, па вялікім рахунку, трэба наганяць упушчанае і выйсці для пачатку на той узровень адносін з ЕС і ЗША, які існуе ў нашых партнёраў па ЕАЭС і СНД».
«У супрацоўніцтве з Захадам нас цікавяць перш за ўсё інвестыцыі, трансфер тэхналогій, стварэнне перадавых сумесных вытворчасцей, удзел беларускіх кампаній у міжнародных вытворчых ланцужках і, вядома, пастаўкі нашай прадукцыі. Беларускія прадпрыемствы павінны пераняць усё тое лепшае, што дазволіць ім заняць годнае месца сярод вядучых сусветных кампаній, якія спецыялізуюцца ў машынабудаванні, энергетыцы, фармацэўтыцы, тэлекамунікацыях і інфармацыйных тэхналогіях», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Ён адзначыў, што Еўрасаюз — другі па значнасці рынак дня беларускага экспарту, а таму канструктыўнае рознапланавае супрацоўніцтва з Еўрасаюзам адпавядае нацыянальным інтарэсам. «Ключавая задача на перспектыву — поўная нармалізацыя адносін і выхад на заключэнне базавага пагаднення паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.
13:43
Дачка дэлегата з Калінкавічаў хваліцца ў Інстаграме планшэтам — падарункам бацьку https://t.co/E5Z07j71USpic.twitter.com/pSNzqHUsWc
13:41
Расія прыгразіла цалкам забараніць імпарт малочнай прадукцыі з Беларусі https://t.co/eRVIzUk2MYpic.twitter.com/8EUDAyHVH8
13:39
«Моладзь – гэта стратэгічны запас развіцця краіны. Падтрымка маладых сем’я будзе прыярытэтнай палітыкай дзяржавы». Кажа пра важную ролю БРСМ.
«Нельга ўсіх цягнуць у Мінск. Ужо цяпер у гадзіны пік немагчыма перасоўвацца па горадзе. Трэба рабіць усё, каб насельніцтва жыло там, дзе ёсць праца». Цікава, ён не разумее, што праца якраз у Мінску?
13:32
"Заўтра перамовы з кіраўніком КНР Сі Цьзіньпінем" -Лукашэнка на #сход16
13:28
Лукашэнка ставіць міністру прыродных рэсурсаў задачу знайсці ў «нашай матушцы-зямлі нават тое, што ўявіць немагчыма. Дакажыце, што гэтага няма ў нашай зямлі, пакуль ніхто не даказаў».
Варта адзначыць, што зварот Лукашэнкі – гэта кампіляцыя яго папярэдніх прамоваў. Абсалютна нічога новага пачуць пакуль не атрымліваецца.
Кажа пра пераарыентацыю рынку на краіны Азіі, Афрыкі. Называе сярод перспектыўных накірункаў — Чылі, Перу, Нікарагуа, Калумбію.
13:24
"Дакажыце, што там у зямлі гэтага няма. Пакуль ніхто гэтага не даказаў" - АГЛ пра выкапні #сход16
13:21
"Нас пачынаюць сёння накланяць. Народ павінен гэта ведаць. мы гэта ведаем і на калені не ўстанем!" Лукашэнка на #сход16
13:18
Дар'я Шманай усміхаецца падчас Усебеларускага схода ФОТАФАКТ https://t.co/3tuXFD7GGMpic.twitter.com/4EV9i82ctM
13:16
Сярод дэлегатаў «Народнага сходу» — народны артыст Беларусі, вядучы акцёр Тэатра імя Янкі Купалы Віктар Манаеў і мітрапаліт Мінскі і Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Манаеў сядзіць побач з кіраўніком Белдзяржтэлерадыёкампаніі, былым акцёрам-купалаўцам Генадзем Давыдзькам.
Кандрусевіча пасадзілі далей ад вышэйшых дзяржаўных чыноўнікаў, злева ад кіраўніка афіцыйных прафсаюзаў. А вось праваслаўны мітрапаліт Павел сядзіць праваруч ад прэм'ер-міністра.
Як у Візантыі, рассадка тут — вялікая справа.
13:01
Першая паласа свежага нумара тыднёвіка «Наша Ніва»
13:01
«Галоўная наша бяда, што маючы шмат талковых людзей у дзяржапараце, мы працуем па-савецку, не эфектыўна.
Аптымізацыю дзяржапарата не трэба зводзіць да простага скарачэння кадраў. Паглядзіце на стыль працы выканкамаў, яны там прымаюць рашэнні, да якіх дакранацца нават не варта. Трэба рашаць важныя пытанні аб развіцці рэгіёна, дабрабыта людзей. Такія рашэнні павінны выконвацца жалезабетонна».
Лукашэнка гаворыць аб скарачэнні дзяржапарата ў 1,5-2 разы.
12:57
9 эпізодаў распальвання варожасці, 2 - порна. Падрабязнасці справы Пальчыса https://t.co/jre9nt7Janpic.twitter.com/O7hJ06xFlx
12:56
"Чужога браць нельга, я 20 гадоў кажу вам пра гэта! Выж у царкву ходзіце, Ёнжа ўсё бачыць!" Лукашэнка на #сход16
12:49
«Урад, можа быць нават увесь, прапануе радыкальныя крокі. Я кажу, калі яны правераныя жыццём нават, хто іх будзе рэалізоўваць? Калі 2-3 чалавекі разумных ведаюць, што рабіць, ці будуць рабіць астатнія? Патрэбны людзі. Я гатовы да любых рэформаў, ці гатовыя вы?
Тое, што ў асобных момантах патрэбныя радыкальныя крокі, так. Але што будзе, калі мы пачнем ламаць тонкі лёд. Ніякіх радыкальных рэформаў не будзе».
president.gov.by
12:45
«У нас ёсць неаспрэчныя поспехі ў сацыяльнай палітыцы. У індэксе чалавечага развіцця Беларусь займае 50 месца сярод больш чым 200.
Пачала расці колькасць насельніцтва. Разжатыя дэмаграфічныя нажніцы, мы гэтым ганарымся. Па даступнасці адукацыі мы знаходзімся сярод вядучых краін свету.
У эканамічнай сферы нам таксама ёсць чым ганарыцца. Праведзена мадэрнізацыя ў шэрагу важных галін.
На павестцы дня пераход да зялёных тэхналогіі і эканомікі ведаў», — кажа Лукашэнка.
«У чым прычына нашага замаруджавання? У 2013 упаў валавы прадукт у Еўрасаюзе, знізіліся тэмпы развіцця ў Расіі. У гэтым асноўныя прычыны таго, што мы не нарошчваем тэмпы. Важную ролю аказала санкцыйная вайна паміж Еўрасаюзам і Расіяй. У такіх рэаліях мы павінны жыць больш сціпла і эканомна.
У свеце ўсё даўно падзелена, кожны кавалачак зямлі, кожны рынак.
Першае, што замінае нам – нізкая прадукцыйнасць працы. Другое – нізкая інавацыйная актыўнасць. Трэцяе – недастаткова актыўная інвестыцыйная палітыка прадпрыемстваў».
"Я гатовы да любых рэформаў, а ці гатовыя вы, грамадства?" pic.twitter.com/DxyqQkZLMO
Лукашэнка падкрэслівае, што гаворка не аб нейкай ломцы, рэвалюцыі, а аб эвалюцыі.
Гучыць гімн. У прэс-цэнтры ўстаў адзіны дзярж. журналіст. Ээх, не бачаць патрыета... pic.twitter.com/fBzmulhYfA
11:59
Лукашэнка на сцэне.
11:59
Лукашэнка едзе на сход. Народны, сход pic.twitter.com/58qz3Da412
11:56
Распачалася тэлетрансляцыя. Цікава, што сцэна аформленая пераважна ў зялёным колеры. На мінулых сходах дамінаваў чырвоны колер.
11:54
Лукашэнка едзе. На праспекце цiшыня як перад дажджом.
Па праспекце едзе Лукашэнка. У цэнтры горада ціха, як перад дажджом.
11:52
Ну, ўсё, дэлегаты ў залі, журналісты - у "прэс-цэнтры". Ён выглядае прыкладна так: pic.twitter.com/SrwKX7vG1Q
11:42
А вось так выглядае зала pic.twitter.com/1G3Og5f8PY
11:19
Апытанка
11:12
Міністр інфармацыі Лілія Ананіч pic.twitter.com/NEnpJI4LDW
Сярод удзельнікаў Сходу — міністр інфармацыі Лілія Ананіч. Злева ад яе — дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў.
11:07
О, якія людзі! pic.twitter.com/er6gdGZh6u
Сярод дэлегатаў — атаман Улаховіч, псеўдаапазіцыйны кандыдат у прэзідэнты на выбарах-2016. Ён сказаў, што збіраецца ўдзельнічаць у парламенцкіх выбарах і заявіў, што будзе аднаўляць Патрыятычную партыю.
10:57
У кожнага дэлегата - памятны знак. Вось, напрыклад, камплект дэлегата ад Мінскай вобласці і члена БРСМ pic.twitter.com/rhEqPqf7rW
10:54
Сярод дэлегатаў есць і святары. І Федар Поўны тут pic.twitter.com/e67gJJjNQN
Сярод дэлегатаў Сходу — галоўны ідэолаг краіны Ігар Бузоўскі і святар Фёдар Поўны — адзіны святар, якому быў выдзелены ўчастак у Драздах.
10:52
Адна з залаў, дзе будуць харчавацца дэлегаты pic.twitter.com/vj0XBIl9tN
10:50
74. Менавiта столькi людзей з рацыямi налiчылi, абыйшоушы вакол Кастрычнiцкай плошчы. Народнаму сходу - народная ахова. #ЛiчбаДня
10:44
Нашаму фатографу @SiarheiHudzilin сказалi, што нават на Кастрычнiцкую плошчу сёння трэба акрэдытацыя.
10:43
Мінскіх дэлегатаў, дарэчы, прывозяць на звычайных гарадскіх аўтобусах pic.twitter.com/qsf1UGKk6y
10:37
Рота ганаровай варты чакае свайго выхаду pic.twitter.com/ijijClgZ2x
10:26
Хтосьці ўжо абмяркоўвае лес краіны пад шум фантанаў) pic.twitter.com/laB5o5IsXz
10:25
Нагадаем,сення 5 сход, можна сказаць, юбілейны. 1-шы Лукашэнка прыдумаў і правеў яшчэ ў 1996
10:20
Чырвоную дарожку берагуць pic.twitter.com/ysDLu7Fe1z
10:16
Мяркуецца, што Лукашэнка выступіць з дакладам а 12-й.
Чакаецца, што кіраўнік дзяржавы ў сваёй прамове «адзначыць вынікі і перспектывы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на сучасным этапе, акрэсліць праблемныя пытанні і шляхі іх рашэння. У выступе размова таксама пойдзе аб замежнай палітыцы Беларусі, выбудоўванні ўзаемавыгадных партнёрскіх адносін з рознымі краінамі і інтэграцыйнымі аб'яднаннямі з акцэнтам на гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва».
Таксама чакаецца ягоны выступ заўтра. А потым адлёт у Ташкент на саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.
10:15
Пакуль толькi запускаюць дэлегатаў, іх перыядычна падвозяць на аўтобусах pic.twitter.com/j2RxnDVKzS
10:10
Ну, вось мы на i на сходзе! pic.twitter.com/krVJN0FqI2
Наш Улад Швядовіч сёння будзе твіціць з Палаца Рэспублікі пра «Веча лукашэнкаўцаў — 5».
Фотакарэспандэнта «НН» на Сход не акрэдытавалі.
Дэлегатаў ужо праверылі на ўваходзе ў аўтобусы, пасадзілі ў аўтобусы і вязуць. Цэнтр Мінска запоўнены агентамі ў цывільным з рацыямі.
9:58
Чырвоную дарожку берагуць для Аляксандра Лукашэнкі, звычайныя дэлегаты ідуць у абход яе.
Чырвоную дарожку берагуць pic.twitter.com/ysDLu7Fe1z
9:00
Ад Рэдакцыі: Тры пытанні без адказу
Хто з вас (нас) выбіраў дэлегатаў на гэты сход?
Чаму ў Фінляндыі не праводзяць «усефінскі народны сход», а ў Славаччыне — «усеславацкі народны сход»?
Што па-беларуску будзе на гэтым «усебеларускім» сходзе?
8:00
У Мінску 22—23 чэрвеня збіраюцца 2500 дэлегатаў «Усебеларускага народнага сходу» — мерапрыемства, якое нагадвае старэйшым людзям з’езды КПСС. Сход не прадугледжаны Канстытуцыяй і не абіраецца ўсенародна. Тым не менш, для ўдзелу ў ім і абслугоўвання яго мабілізуецца ўвесь дзяржаўны апарат.
0:00
Колькі каштуе народу «народны сход»?
0:00