Джэй Джэй Абрамс здыме серыял пра апошнія дні жыцця Майкла Джэксана
Амерыканскі прадзюсар, сцэнарыст і рэжысёр Джэй Джэй Абрамс, вядомы гледачу па фільмах «Стартрэк: Адплата» і «Зорныя вайны: Абуджэнне Сілы», мае намер зняць фільм пра апошнія дні жыцця Майкла Джэксана.
Вядома, што серыял стане экранізацыяй кнігі Тэвіса Смайлі «Перш чым вы мяне асудзіце: Трыумф і трагедыя апошніх дзён Майкла Джэксана», продаж якой стартаваў сёння, 21 чэрвеня. У кнізе Смайлі паспрабаваў расказаць пра ўзлёты і падзенні спевака, пра барацьбу за жыццё і сталы ціск з бакоў.
Паведамляецца, што ў дадзены момант кіраўнікі праекта шукаюць тэлеканал, які б пагадзіўся купіць серыял. Таксама пакуль невядомы акцёрскі склад новага серыяла, аднак кіраўнікі сцвярджаюць, што гледачы змогуць яго ўбачыць ужо ў наступным годзе.
0
0
0
0
0
0
Мінкульт скардзіцца: ніхто не хоча здымаць фільмы пра 2020 год і «гераізм сілавікоў»
 17
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Варшаве напалі на беларуску, у яе траўма галавы
 20
Здагадайцеся, на каго адвучыўся Раман Пратасевіч
 24
«Даносніцтва не з’яўляецца паталогіяй усяго грамадства». Злітая база зваротаў у КДБ вачыма навукоўца
 3
Расейцы нанеслі ракетны ўдар па Адэсе, там вялікі пажар
 1
Ва Украіне загінуў Фелікс Эдмундавіч Дзяржынскі
 5
Лукашэнка прымусіў міністра выкопваць зерне рукамі
 12
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера