Знайсці
21.06.2016 / 14:45РусŁacБел

Навальніцы, залевы і шквалісты вецер чакаюцца 22 чэрвеня

У Беларусі 22 чэрвеня будзе пераменная воблачнасць, месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы.

Ноччу ў многіх раёнах Магілёўскай і Гомельскай абласцей чакаюцца навальніцы, пры якіх месцамі прагназуюцца моцныя залевы і шквалістае ўзмацненне ветру, месцамі — град. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман.

Вецер прагназуецца заходні, паўночна-заходні 4—9 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с. Ноччу па паўднёвым усходзе месцамі будзе ўзмацненне ветру да 15—20 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 12—17 градусаў вышэй за нуль, днём будзе 22-27 градусаў цяпла. У паўднёва-ўсходніх раёнах ноччу чакаецца плюс 18—20, днём — +28—29.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031