Знайсці
13.06.2016 / 14:41РусŁacБел

Золатавалютныя рэзервы Кітая аднавілі падзенне, Расіі — стабілізаваліся

Золатавалютныя рэзервы Кітая ў маі скараціліся на тры дзясяткі мільярдаў даляраў. Цяпер яны складаюць 3,19 трлн даляраў ЗША. У сакавіку і красавіку яны раслі. Але агулам іх пік здарыўся ў чэрвені 2014-га. Тады яны дасягнулі 3,99 трыльёна. З таго часу яны скараціліся на 800 мільярдаў. Усё адно, яны застаюцца гіганцкімі.

Скарачэнне рэзерваў звязана з вывадам капіталу з Кітая інвестарамі і з вялікімі ўліваннямі сродкаў у эканоміку ўрадам краіны, які спрабуе захаваць высокія тэмпы эканамічнага росту.

Што да Расіі, то па стане на 3 чэрвеня яе золатавалютныя рэзервы складалі 388,9 мільярда даляраў ЗША. Яны застаюцца практычна нязменнымі ад сакавіка 2016. Да найніжэйшага свайго ўзроўню яны апускаліся ўвесну 2015-га — каля 350 мільярдаў даляраў.

Для параўнання, па стане на пачатак чэрвеня золатавалютныя запасы Беларусі складаюць каля 4,6 млрд даляраў. Украіны — 13,5 млрд, Польшчы — 108 млрд.

СГ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера