Знайсці
04.06.2016 / 18:032РусŁacБел

Гарбінье Мугуруса выйграла «Ралан Гарос»

Іспанская тэнісістка Гарбінье Мугуруса выйграла «Ралан Гарос» — Адкрыты чэмпіянат Францыі па тэнісе. У фінале, што прайшоў 4 чэрвеня, яна перамагла Серэну Уільямс, трохразовую пераможцу турніру — 7:5, 6:4.

Для Мугурусы перамога на «Ралан Гарос» стала першым тытулам на турнірах «Вялікага шлема». У 2015 годзе яна выйшла ў фінал Уімблдона, дзе прайграла Серэне Уільямс.

У нядзелю на «Ралан Гарос» пройдзе мужчынскі фінал.

Згуляюць Новак Джокавіч (Сербія) і Эндзі Марэй (Вялікабрытанія)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031