Знайсці
02.06.2016 / 17:33РусŁacБел

Прэзідэнт ФІФА Джані Інфанціна можа наведаць Мінск у верасні

Новы прэзідэнт ФІФА Джані Інфанціна гатовы прыехаць у Мінск у трэцім квартале гэтага года, але найбліжэйшым часам заняты, паведаміў 2 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску першы намеснік старшыні Беларускай федэрацыі футбола Сяргей Сафар'ян, спасылаючыся на атрыманы 31 мая ліст з ФІФА.

Паводле слоў Сафар'яна, хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра арганізацыю візіту ў верасні — апошнім месяцы трэцяга квартала. «Мы распачнём больш канкрэтную перапіску, не настойваючы на неадкладным прыездзе», — сказаў футбольны чыноўнік.

Інфанціна быў абраны прэзідэнтам ФІФА 26 лютага на датэрміновых выбарах. Яго папярэднік Ёзэф Блатэр сышоў са сваёй пасады пасля абвінавачванняў у карупцыі. Раней меркавалася, што Інфанціна прыедзе ў Мінск у другім квартале гэтага года. БФФ планавала прымеркаваць візіт да здачы ў эксплуатацыю тэхнічнага цэнтра зборных каманд.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031