Знайсці
31.05.2016 / 14:3812РусŁacБел

Лаўроў патлумачыў небяспеку прызнання незалежнасці ДНР і ЛНР

Калі Масква прызнае незалежнасць самаабвешчаных рэспублік Данбаса, Захад атрымае нагоду спыніць ціск на Кіеў з мэтай выканання мінскіх пагадненняў. Так кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў патлумачыў небяспеку прызнання.

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў заявіў, што прызнанне самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік (ДНР і ЛНР) на ўсходзе Украіны ў цяперашні час «контрпрадуктыўна». Пра гэта ён сказаў у ходзе інтэрв'ю сайту «Комсомольская правда».

«Прызнанне ДНР і ЛНР контрпрадуктыўна, гэта дасць падставу Захаду спыніць ціск на Кіеў па выкананні «Мінска-2 », - сказаў міністр.

Лаўроў таксама адзначыў, што Расея не кідае паўднёвы ўсход Украіны, а актыўна падтрымлівае дадзены рэгіён. «Мы паўднёвы ўсход Украіны не кідаем, мы пра яго не забываемся, і мы яго вельмі актыўна падтрымліваем», — сказаў міністр.

rbc.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера