Знайсці
26.05.2016 / 12:042РусŁacБел

Адноўленае папярэдняе следства па крымінальнай справе збіцця фігуранта «справы графіцістаў» Касінерава

Адноўленае папярэдняе следства па крымінальнай справе, заведзенай па факце збіцця фігуранта «справы графіцістаў» Вячаслава Касінерава. Гэта стала вядома з адказу Маскоўскага раённага аддзела Следчага камітэту па горадзе Мінску на зварот актывіста, які ён атрымаў тыдзень назад.

«Інфармуем, што папярэдняе следства па крымінальнай справе №… прыпыненае 14 сакавіка, на падставе п1.ч1 арт 246 Крымінальна-працэсуальнага кодэксу пастановай ад 16 траўня адноўленае. У цяперашні час праводзяцца следчыя і іншыя працэсуальныя дзеянні, канчатковае рашэнне па крымінальнай справе не прынята».

Вячаслаў Касінераў, якому падчас затрымання супрацоўнікі САХР (спецыяльны атрад хуткага рэагавання ўнутранных войскаў МУС Беларусі)11 жніўня 2015 года зламалі сківіцу, працягвае дамагацца прыцягнення да адказнасці асоб, датычных гэтай справы.

14 сакавіка следства па гэтай справа было прыпыненае, паколькі следчыя Маскоўскага раённага аддзела СК па горадзе Мінску «не змаглі ўстанавіць асобу, якая падлягае прыцягненню ў якасці абвінавачанага».

Зацягнутыя тэрміны следства і прыпыненне папярэдняга расследавання, на думку праваабаронцаў, могуць сведчыць альбо аб прафесійнай непрыдатнасці следчых, альбо аб нежаданні дакапацца да ісціны ў гэтай справе.

spring96.org

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031